28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Парыжа: Ад смерці мяне выратаваў мабільны тэлефон

23

Жыхар Парыжа, які апынуўся побач са стадыёнам, дзе ў ноч на 14 лістапада адбылася серыя выбухаў, распавёў аб сваім выратаванні.

Пра гэта паведамляе iTele (пераклад - gazeta.ru).

Мужчына з імем Сільвестр знаходзіўся паблізу нацыянальнага стадыёна «Стад дэ Франс», і размаўляў праз тэлефон, калі адчуў, што ля ягонага вуха нешта «выбухнула». Мужчына атрымаў раненні ў нагу і грудзі, але выжыў дзякуючы дэвайсу, які абараніў ад кулі ў галаву.

«Гэта мабільны тэлефон, які прыняў на сябе ўдар і выратаваў мяне. У адваротным выпадку мая галава разляцелася б на шматкі», - распавёў хлопец.

Паводле афіцыйных звестак, у Парыжы ў выніку серыі тэрактаў загінулі не менш за 129 чалавек. Паліцыя Парыжа мае звесткі пра смерць васьмі тэрарыстаў. Сем з іх выкарыстоўвалі паясы смяротнікаў, паведаміла крыніца, блізкая да следства. У Парыжы ўведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках