20 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Гроднааблсаюздруку» затрыманы за хабар

8
Дырэктар «Гроднааблсаюздруку» затрыманы за хабар

Ленінскім РАУС Горадні распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару ў дачыненні да дырэктара «Гроднааблсаюздруку».

Як растлумачылі «Радыё Рацыя» ў прэс-службе Управы ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама, 71-гадовы мужчына ў 2015 годзе двойчы ад жыхара Менска атрымліваў грашовыя сродкі, а таксама матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае развязанне пытанняў, звязаных з укладаннем дамоваў пастаўкі і першачарговым пераліку на разліковы кошт камерцыйнай структуры.

Дырэктар прадпрыемства затрыманы. Праводзіцца далейшая праверка. Гаворка ідзе пра кіраўніка «Гроднааблсаюздруку». Паводле выстаўленага абвінавачвання заканадаўства прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках