25 красавiка 2024, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзяржынскім раёне згарэў цэх вырошчвання грыбоў

4
У Дзяржынскім раёне згарэў цэх вырошчвання грыбоў

Цэх вырошчвання грыбоў у Дзяржынскім раёне давялося тушыць мінулай ноччу пажарным МНС.

Як паведамляе Менская абласная ўправа МНС, 15 лістапада а 04.33 паступіла інфармацыя аб пажары ў блокавым будынку цэха (7х15 м) вырошчвання грыбоў, які належыць ТДА «Арнімег» (арандатар ПГУП «Дыяманд-Агра») у вёсцы Тамковіча Дзяржынскага раёна Менскай вобласці, піша БелаПАН.

У выніку пажару пашкоджаны дах на плошчы 35 кв. метраў, сцяна на плошчы 35 кв. метраў, закураны цэх. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках