20 красавiка 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзенае цела лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай

17
Знойдзенае цела лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай
Юлія Балыкіна

Цела жанчыны, загорнутае ў цэлафан і старанна схаванае мохам, знойдзенае ў лясным масіве каля вёскі Старына Смалявіцкага раёна.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС, ГУУС Менгарвыканкама і Заводскага РУУС Менска ва ўзаемадзеянні з ўнутранымі войскамі выявілі месцазнаходжанне цела 31-гадовай Юліі Балыкінай, трэнера БФСТ «Дынама», паведамляе МУС Беларусі.

Лёгкаатлетка Юлія Балыкіна адшукваецца з 28 кастрычніка. У той дзень яна не вярнулася дадому і перастала выходзіць на сувязь. Падчас агляду яе месца жыхарства і аўтамабіля былі атрыманыя сведчанні таго, што знікненне носіць крымінальны характар.

Праз некалькі дзён у падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы знаёмы ахвяры. У дачыненні да яго распачатая справа па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Актыўныя пошукавыя мерапрыемствы праводзіліся з моманту паведамлення аб невядомым знікненні. З 8 лістапада, паводле распараджэння намесніка міністра ўнутраных спраў - камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Юрыя Караева, для гэтых мэтаў штодня вылучаліся 300 жаўнераў з в/ч 3214, 5448, 5310. Плошча абследавання складала больш за 30 квадратных кіламетраў.

Цела жанчыны, загорнутае ў цэлафан і старанна схаванае мохам, знойдзенае ў лясным масіве каля вёскі Старына Смалявіцкага раёна.

Са словаў намесніка начальніка першага ўпраўлення ГУУР МУС Аляксандра Турбана, аператыўнікі не беспадстаўна меркавалі, што падазраваны ў забойстве наўмысна хавае месцазнаходжанне трупа, таму тэрыторыя і час пошуку значна павялічыліся.

На гэты момант на месцы працуе следча-аператыўная група ўпраўлення Следчага камітэта Менску з удзелам экспэртаў-крыміналістаў і судмедэкспэртаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках