25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Жлобінам адначасова сутыкнуліся 10 аўтамабіляў

3

У аўторак, 17 лістапада, у Жлобінскім раёне на адным з участкаў аўтадарогі адначасова адбыліся два дарожна-транспартныя здарэнні.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у гэты дзень прыкладна а 08:00 кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс» на мосце праз раку Днепр не справіўся з кіраваннем праз слізкую дарогу і наехаў на агароджу моста.

Яшчэ чатыры легкавыя аўтамабілі, якія рухаліся ззаду ў спадарожным кірунку, ужылі экстранае тармажэнне, але праз слізкую дарогу не змаглі пазбегнуць сутыкнення адзін з адным.

Пасажыр аднаго з аўтамабіляў, што сутыкнуліся, узяў знак аварыйнага прыпынку і пабег назад, каб спыніць транспартны паток.

Прыкладна за 150 метраў ад месца здарэння, бачачы чалавека, які бяжыць са знакам аварыйнага прыпынку, кіроўца легкавога аўтамабіля з паўпрычэпам ужыў тармажэнне. Які рухаўся за ім грузавы аўтамабіль «МАЗ» таксама экстрана затармазіў, ад чаго яго развярнула і ён сутыкнуўся з прычэпам, а затым наехаў на агароджу моста.

У выніку сутыкнення прычэп адарваўся ад легкавога аўтамабіля. Яшчэ тры легкавыя аўтамабілі ў спробе аб'ехаць месца ДТЗ звярнуліся да экстранага тармажэння, але на слізкай дарозе ўчынілі сутыкненне адзін з адным. Людзі ў ДТЗ не пацярпелі.

Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі складзены пратакол у дачыненні да службовай асобы ДЭУ №47 УП «Гомельаўтадар» за парушэнне правілаў утрымання дарог. Службовая асоба будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках