28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі на хуткасці 243 кіламетраў на гадзіну сышоў з рэек цягнік: 11 загінулых

4
У Францыі на хуткасці 243 кіламетраў на гадзіну сышоў з рэек цягнік: 11 загінулых
ФОТА: SNCF/AFP

У момант катастрофы ў кабіне цягніка «Парыж - Страсбург» было сем чалавек, замест прадугледжаных чатырох.

Высакахуткасны цягнік TGV сышоў з рэек у французскай правінцыі Эльзас на маршруце «Парыж - Страсбург» на хуткасці 243 кіламетраў на гадзіну, паведамляе L'Еxpress.fr (пераклад - УНІАН).

Ахвярамі чыгуначнай катастрофы сталі 53 чалавекі: 11 загінулі ды 42 было паранена.

Адзначаецца, што ў момант сыходжання з рэек у кабіне машыніста было сем чалавек, замест прадугледжаных чатырох.

«Гэта, на жаль, можа быць яшчэ не канчатковай лічбай, бо 4 параненыя знаходзяцца ў крытычным стане», - заявіў падчас брыфінгу намеснік пракурора Страсбурга Аляксандр Шэўрые.

Адзначаецца, што чацвёра дзяцей, якія знаходзіліся ў цягніку, атрымалі лёгкія раненні.

Машыніст цягніка паведаміў, што «не перавышаў устаноўленую хуткасць у 176 кіламетраў на гадзіну».

Паведамляецца, што ўжо знойдзеныя дзве чорныя скрыні, запісы якіх будуць выкарыстаныя падчас судовага расследавання катастрофы, якая прывяла да чалавечых ахвяр.

Нагадаем, што 14 лістапада аналагічны хуткасны выпрабавальны цягнік серыі TGV сышоў з рэек на ўсходзе Францыі, тады загінула 5 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках