23 красавiка 2024, aўторак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнікі абяцаюць з 1 снежня штрафаваць не «пераабутых» кіроўцаў

15
Даішнікі абяцаюць з 1 снежня штрафаваць не «пераабутых» кіроўцаў

З надыходам каляндарнай зімы для аўтааматараў краіны зімовыя шыны становяцца абавязковымі.

Да іх належыць гума са спецыяльнай маркіроўкай ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знаках «М + S», «M&S», «MS», «MS» або «All seasons». У рамках прафілактыкі Гродзенская ДАІ з 24 лістапада па 4 снежня будзе нагадваць кіроўцам пра абавязак выкарыстання зімовых шын да 1 сакавіка, а таксама пра штрафныя санкцыі ў выпадку ігнаравання гэтага пункта Правілаў, піша s13.ru.

Пры гэтым, як паабяцалі ў ДАІ, з 1 снежня кіроўцаў, якія праігнаравалі гэтае патрабаванне, будуць штрафаваць. Справа ў тым, што праз цёплую восень многія кіроўцы ўсё яшчэ ездзяць на шынах, якія паставілі на колы вясной. Ужо цяпер яны не валодаюць неабходнымі для бяспечнага руху ўласцівасцямі. Пакуль надвор'е не заспела знянацку, не ўзнік нездаровы ажыятаж, кіроўцам лепш загадзя падумаць пра змену гумы.

Да выхадных тэмпература паветра адчувальна знізіцца. Па начах прагназуюцца замаразкі, у ранішнія і дзённыя гадзіны - выпадзенне снегу. Перапады тэмператур з ападкамі прывядуць да галалёдзіцы. Будзе дастаткова аднаго рэзкага руху, каб машына трапіла ў занос, вынікам якога, у лепшым выпадку, будзе дарагі рамонт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках