23 красавiка 2024, aўторак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З музея ў Вероне скрадзеныя карціны вялікіх мастакоў

З музея ў Вероне скрадзеныя карціны вялікіх мастакоў

На думку мэра горада, гэта быў «замоўлены» крадзеж.

Буйны крадзеж 15 палотнаў, у тым ліку вядомых майстроў Адраджэння, адбыўся ў музеі ў італьянскім горадзе Верона, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва (ANSA).

Паводле звестак агенцтва, з калекцыі жывапісу эпохі Адраджэння Кастэльвекіа (Старога палаца), выкрадзеныя пяць работ Цінтарэта, палотна Беліні, Пізанела, а таксама карціна Рубенса. На думку мэра горада Флавіа Тозі, гэта «замоўлены» крадзеж.

Паліцыя пачала расследаванне і пошук зламыснікаў. Музейны персанал удакладняе, якія менавіта экспанаты сталі здабычай злачынцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках