20 красавiка 2024, Субота, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз скінутыя ЖКГ сцёкі пад Гародняй масава загінула рыба

8
Праз скінутыя ЖКГ сцёкі пад Гародняй масава загінула рыба

Шэраг такіх выпадкаў расследуюць праваахоўныя органы.

Ашмянскае раённае ЖКГ у ліпені скінула ў раку Ашмянку неачышчаныя сцёкавыя воды, праз гэта адбылася масавая загуба рыбы і была прычыненая шкода навакольнаму асяроддзю на агульную суму больш як мільярд рублёў. Паводле факту распачатая крымінальная справа, паведамляе «Вечерний Гродно».

Праваахоўныя органы Гарадзеншчыны расследуюць некалькі такіх спраў. Так, у Шчучынскім раёне вадкія вытворчыя адкіды незаконна скінуў на тэрыторыю былых ачышчальных збудаванняў ЖКГ масласырзавод, у Лідзе начальнік лакаматыўнага дэпо схаваў ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі і мясцовых выканаўчых органаў тое, што з разгерметызаванай ёмістасці здарыўся выцек дызельнага паліва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках