26 красавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новай Зеландыі разбіўся турыстычны верталёт

1
У Новай Зеландыі разбіўся турыстычны верталёт

Прычыны катастрофы высвятляюцца. Раней адзначалася, што адной з прычын катастрофы магла стаць дрэнная бачнасць у раёне палёту.

Верталёт разбіўся ў суботу раніцай у раёне Фокс-Глэйшэр (ледніка Фокса) у Новай Зеландыі.

Як паведамілі ў нацыянальнай выратавальнай службе, пілот і шэсць пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, загінулі, паведамляе ТАСС са спасылкай на новазеландскія СМІ.

Прычыны катастрофы высвятляюцца. Раней адзначалася, што адной з прычын катастрофы магла стаць дрэнная бачнасць у раёне палёту.

Фокс-Глэйшэр - ледавік у Нацыянальным парку Вестлэнд на Паўднёвай выспе Новай Зеландыі, які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў мясцовых і замежных турыстаў. Ён размешчаны прыкладна ў 200 км на захад ад горада Крайстчэрч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках