28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Turkish Airlines экстранна сеў у Канадзе праз пагрозу выбуху

1
Самалёт Turkish Airlines экстранна сеў у Канадзе праз пагрозу выбуху

Паліцыянты ў Галіфаксе пачалі агляд лайнера.

Як паведамляе тэлеканал ABC, самалёт турэцкай авіякампаніі, які ладзіў палёт па маршруце Нью-Ёрк - Анкара, сеў у канадскім горадзе Галіфакс. Паводле папярэдняй інфармацыі, такая пастанова была прынятая праз пагрозу выбуху на борце. Супрацоўнікам пажарнай аховы, якія прыбылі на месца здарэння, таксама было паведамлена аб магчымай наяўнасці выбуховага прыстасавання, піша РБК.

Самалёт сеў без праблем, ніхто з 256 пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў. На борт лайнера падняліся супрацоўнікі канадскай паліцыі, якія пачалі агляд самалёта з дапамогай адмыслова навучаных сабак. Таксама пачаты пошук датычных да інцыдэнту.

На гэтым тыдні расейскія ўлады прызналі, што самалёт авіякампаніі «Кагалымавія» пацярпеў катастрофу на Сінайскай паўвыспе праз выбух бомбы на борце. Тады загінулі 224 чалавекі - 217 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажа.

У мінулы аўторак два самалёты Air France, якія ляцелі з ЗША ў Еўропу, здзейснілі экстраную пасадку праз пагрозу тэракту. У абодвух выпадках выбуховую прыладу на борце не выявілі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках