24 красавiка 2024, Серада, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускамоўная гішпанка прэзентавала ў Менску сваю кнігу

2

Дзяўчына ніколі дагэтуль не была ў Беларусі, вывучыла мову з падручнікаў, з інтэрнэту, і выдала кнігу беларускіх вершаў.

Анхэль Эспіноса Руіс піша цяпер магістарскую працу па беларускай філалогіі ў Варшаве. Дагэтуль яна ніколі не была ў Беларусі, хоць свабодна размаўляе па-беларуску і піша наёй вершы пра каханне. Дзяўчына пачала вывучаць беларускую мову блізу двух гадоў таму з падручнікаў у інтэрнэце. Вершы на гішпанка мове яна піша з дзяцінства, першыя радкі па-беларуску з'явіліся ў яе блізу 1,5 гадоў назад, нагадвае «Белсат».

Анхэль неаднаразова падкрэслівала, што зацікавіўшыся беларускай культурай, яна наважыла яе глыбей зразумець менавіта праз мову.

Прэзентацыя кнігі «Раяль ля мора» адбылася ў рамках праекта «Саўндчэк» у «Арт Сядзібе».

Анхэль арганізавала для іншых гішпанскіх студэнтаў курсы «Мова нанова» ва ўніверсітэце Гранады, вядзе беларускамоўны блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску».

Анхэль была госцяй на «Белсаце». Дзяўчына абмяркоўвала ў праграме «Прасвет» імкненне Каталоніі да незалежнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках