20 красавiка 2024, Субота, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў: Мы ўдзячныя Лукашэнку

48
Сурыкаў: Мы ўдзячныя Лукашэнку
Аляксандр СУРЫКАЎ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Расейскі бок удзячны дыктатару за тое, што ён пастанавіў нанесці першы пасля выбараў візіт менавіта ў Маскву.

Пра гэта заявіў Надзвычайны ды Паўнамоцны Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры тэлеканала «Сталічная тэлевізія», паведамляе БелТА.

«Мы ўдзячныя за такі ўчынак», - сказаў пасол.

Аляксандр Сурыкаў мяркуе, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расею будуць абмяркоўвацца пытанні ўмацавання і развіцця «саюзнай дзяржавы», пашырэння кааперацыі ў гандлёва-эканамічнай сферы, коштаў вуглевадародаў. Ён мяркуе, што можна «выйсці на адзіныя падыходы» ў апошнім пытанні раней 2024 года. «Гэты рух мы пачалі з вамі з коштамі нафты, газу», - сказаў дыпламат.

Аляксандр Сурыкаў выказаўся і на тэму «гандлёвых войнаў» паміж дзвюма краінамі. «Гэта звычайныя адценні канкурэнцыі, у тым ліку», - сказаў пасол з нагоды сітуацый, якія ўзнікаюць, прынамсі, з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расею.

Аднак, са словаў дыпламата, у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін ёсць шурпатасці. «Таму што ў свеце цяпер з'явілася такое паняцце, як малочныя тлушчы. Яны, можна так сказаць, выбіваюць з сядла расейскую сельскую гаспадарку, і беларускую таксама. Ёсць шурпатасці, ёсць пытанні», - сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Ён дадаў, што частка такіх тлушчаў ідзе ў Расею праз Беларусь з трэціх краін. Дыпламат мяркуе, што гэтае пытанне трэба ўрэгуляваць і «закрыць тэму». «Каб сельская гаспадарка ні Расеі, ні Беларусі не пакутавала ад гэтых рэчаў», - растлумачыў ён. Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што ў Беларусі вельмі сур'ёзна ставяцца да захавання ДАСТ і за іх парушэнне могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках