25 красавiка 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас акцыі «За якасную медыцыну» віцебскія актывісты спалілі абяцанні ўладаў

Перформанс «Спаленыя чаканні» павінен быў адлюстраваць стан медыцыны ў Віцебску, яе найбольш балючыя праблемы.

22 лістапада ў Віцебску адбыўся круглы стол з удзелам членаў ініцыятывы «За якасную медыцыну», яе трэцяга этапу, дзе былі прадстаўнікі і грамадзянскай супольнасці, і медыкі, і актывісты з іншых гарадоў Віцебшчыны, якія далучыліся або збіраюцца далучацца да кампаніі, паведамляе charter97.org са спасылкай на прэс-службу аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

«Былі абмеркаваны папярэднія вынікі ініцыятывы і далейшыя крокі. Ідэі аднаго з удзельнікаў, які прапанаваў, перш за ўсё, звярнуць увагу на медыцынскую дыягностыку, яе стан, вывучэнне ў рамках школьнай праграмы біялогіі спецыяльных тэм, выклікалі дыскусію», - адзначыла кіраўнік ініцыятывы, лідар аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

У заключэнне адбыўся перформанс «Спаленыя чаканні», які адбіў стан медыцыны ў Віцебску, яе найбольш балючыя праблемы: даўгабуды і замарожванне рамонтаў медыцынскіх устаноў (паліклінічны комплекс у мікрараёне Білева - 5 гадоў чакання, паліклініка ў мікрараёне Поўдзень-7 - 3 гады чакання, бясконцыя рамонты бальніцы №2, інфекцыйнай, гінекалагічнай абласной, чаканне на прыём да вузкіх спецыялістаў, як, напрыклад, да афтальмолага-не менш за 2 месяцаў).

«Кожны лісток календара - дзень чакання чарга да лекара, абвастрэнне праблем, страчанае здароўе. Гады жыцця абяцаннямі, што так лёгка і безадказна даюцца чыноўнікамі, якія потым гэтак жа лёгка адмахваюцца ад іх звыклым ужо тлумачэннем: грошай няма... Так не будзе ім спакою!» - падкрэсліла Таццяна Севярынец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках