29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч запрашае заўтра на акцыю ў цэнтры Менску

8
Мікалай Статкевіч запрашае заўтра на акцыю ў цэнтры Менску

Акцыя пройдзе заўтра, 24 лістапада. Збор удзельнікаў - а 18.00 каля ГУМа.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч заўтра правядзе новую вулічную акцыю, якая будзе прымеркаваная да гадавіны «рэферэндуму» 1996 года.

Пра гэта палітык напісаў раней у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

Мікалай Статкевіч падкрэсліў, што ў выніку незаконнага «рэферэндуму» 1996 Лукашэнкі «прысвоіў сабе дыктатарскія паўнамоцтвы, што можна трактаваць як канстытуцыйны пераварот».

«Перад «рэферэндумам», каб аслабіць супраціў перавароту, быў пазбаўлены сваёй пасады міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, які заяўляў, што служыць, перш за ўсё, закону. Ужо падчас «рэферэндуму» быў незаконна пазбаўлены пасады старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар. (У 1999 годзе абодва яны былі выкрадзеныя і забітыя з наўпроставага загаду дыктатара», - адзначыў палітык.

«У чарговую гадавіну ўстанаўлення дыктатуры ў нашай краіне мы ўспомнім тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля свабоды Беларусі. Мы не ведаем, дзе пахаваны Юрый Захаранка і Віктар Ганчар. Таму мы прыйдзем да месцаў, дзе яны працавалі - да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць каля іх свечкі памяці аб забітых. Месца збору для пачатку цырымоніі - а 18.00 24 лістапада каля ГУМа. Запрашаю ўсіх, хто можа, далучыцца да нас», - напісаў Статкевіч.

Другі ў гісторыі незалежнай Беларусі «рэферэндум» быў праведзены 24 лістапада 1996. На знак пратэсту супраць яго правядзення падалі ў адстаўку намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў, прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір, міністр працы Аляксандр Сасноў, а таксама сем суддзяў і старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня. Краіны Захаду і міжнародныя арганізацыі, уключаючы АБСЕ, Раду Еўропы і Еўрапейскі звяз, афіцыйна не прызналі вынікаў «галасавання» і абвясцілі іх незаконнымі з прычыны таго, што яно праводзілася з сур'ёзнымі працэдурнымі парушэннямі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках