24 красавiка 2024, Серада, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Або змяненне выбарчых законаў, або Плошча

31
Мікалай Статкевіч: Або змяненне выбарчых законаў, або Плошча
Николай Статкевич
Фото: «Радыё Свабода»

Умовай удзелу дэмакратычных сіл у «парламенцкіх выбарах» павінна стаць змяненне выбарчага заканадаўства.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў лідар беларускай апазіцыі, былы палітвязень Мікалай Статкевіч, каментуючы інфармацыю аб стварэнні новай правацэнтрысцкай кааліцыі.

Кожнае аб'яднанне дэмакратычных сіл з'яўляецца станоўчым чыннікам, - сказаў палітык. - Гэта крок наперад, добры крок, але відавочна недастатковы, бо галоўным пытаннем павінна быць не партыйная ідэалогія, а адсутнасць дэмакратыі ў краіне і наяўнасць дыктатарскага рэжыму, які да таго ж вядзе здрадніцкую палітыку ў дачыненні да нацыянальных інтарэсаў дзяржавы.

Думаю будуць і далейшыя пазітыўныя крокі на шляху аб'яднання - не на падставе партыйных ідэалогій, а на больш грунтоўнай базе - вакол дэмакратыі і геапалітычнага выбару краіны, на базе каштоўнасцяў.

- Мяркуецца, што новая кааліцыя будзе ўдзельнічаць у найбліжэйшых выбарчых кампаніях шляхам стварэння адзінага спісу кандыдатаў у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» на «парламенцкіх выбарах» 2016 года.

- Трэба выставіць патрабаванне змянення выбарчага заканадаўства. Інакш удзел у «выбарах» выглядае непрыстойна. Вядома, можа здарыцца так, што гэтыя патрабаванні не будуць прынятыя, а вонкавага ціску, калі ён будзе, можа быць недастаткова. Акрамя таго, улады на апошніх прэзідэнцкіх выбарах абкаталі новыя схемы, у тым ліку - вылучэнне фэйкавых кандыдатаў.

- Якім чынам апазіцыя можа адказаць на гэтыя крокі рэжыму і на фальсіфікацыю «выбараў»?

- На мой погляд, апазіцыі трэба ствараць адзіны блок. Ён павінен быць заснаваны на базе еўрапейскіх каштоўнасцяў. Ад імя гэтага блока ўладам ды іх еўрапейскім партнёрам трэба выстаўляць патрабаванне аб унясенні змен у Выбарчы кодэкс.

Калі гэтыя ўмовы будуць прынятыя, то мае сэнс ісці на выбары і змагацца за перамогу. Калі ж улады не пойдуць насустрач і змены не будуць прынятыя, то нават пры гэтым наш блок павінен ісці на выбары, але сярод сваіх мэт ставіць падрыхтоўку Плошчы. На мой погляд, яна павінна стаць асноўнай задачай, бо гэта адзіны вагар, з дапамогай якога мы можам прымусіць улады вярнуць нам выбары.

Безумоўна, гэтага складана дамагчыся на парламенцкіх выбарах пры мажарытарнай сістэме, калі ў нас 110 акруг і 110 ізаляваных выбарчых кампаній. Звязаць іх у адну агульнанацыянальную можа толькі моцны агульнадэмакратычныя блок. І тады з'яўляецца сэнс удзелу ў выбарах. Мы кажам: «Калі нашы галасы не лічаць, то мы ідзем на Плошчу. Гэта разам з вонкавым ціскам дазволіць нешта змяніць у краіне - прынамсі, выбарчае заканадаўства.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках