29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд папрасіў Менск прыпыніць сертыфікаты 156 пастаўшчыкоў

3
Рассельгаснагляд папрасіў Менск прыпыніць сертыфікаты 156 пастаўшчыкоў

Гэтыя фірмы і індывідуальныя прадпрымальнікі падазраюцца ва ўвозе санкцыйных прадуктаў на тэрыторыю Расеі.

Аб гэтым паведамляецца на сайце расейскага міністэрстваа.

На адрас Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслін Беларусі накіраваны зварот аб патрэбе прыпынення ёю выдачы фітасанітарных сертыфікатаў 156 расейскім імпарцёрам падкаранціннай прадукцыі.

Гэтыя фірмы ды індывідуальныя прадпрымальнікі падазраюцца ва ўвозе санкцыйных прадуктаў на тэрыторыю Расеі. Сярод іх ёсць і рэзідэнты Беларусі, і зарэгістраваныя ў Расеі кампаніі ды ІП.

Расейскае міністэрства пры гэтым спасылаецца на адпаведныя заканадаўчыя нормы Мытнага саюза.

Адзначана, што «неаднаразовая (2 разы і больш) непадача падкаранціннай прадукцыі службовай асобе месца прызначэння з'яўляецца для ўпаўнаважанай асобы месца адпраўлення падставай для адмовы ўласніку прадукцыі ў выдачы фітасанітарнага сертыфіката цягам 30 каляндарных дзён пасля атрымання інфармацыі ад ўпаўнаважанага органа дзяржавы месца прызначэння».

Раней паведамлялася, што Рассельгаснагляд забракаваў 156 выдадзеных Беларуссю падробленых сертыфікатаў для пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі ў РФ і паскардзіўся на адсутнасць супрацоўніцтва з боку беларускіх устаноў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках