20 красавiка 2024, Субота, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да гадавіны «Слуцкага Збройны чыну» менчукам раздадуць «Пагоню»

3
Да гадавіны «Слуцкага Збройны чыну» менчукам раздадуць «Пагоню»

Актывісты аб'яднання «Альтэрнатыва» павіншуюць менчукоў са святам і раздадуць памятныя падарункі.

Актывісты моладзевага грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» 27 лістапада ў цэнтры Менска будуць раздаваць нацыянальную сімволіку з выявай герба «Пагоня».

Такім чынам, яны ўшануюць памяць паўстанцаў у 95-ю гадавіну «Слуцкага збройнага чыну». Мінакі таксама атрымаюць віншаванні з Днём Герояў Слуцка, паведамляе «Радыё Свабода».

Як растлумачыў лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан, у гэты дзень важна паказаць, што беларусы памятаюць і шануюць гістарычныя падзеі ў Слуцкім раёне, а таксама гатовыя абараняць Радзіму ад магчымых захопнікаў. А для менчукоў гэта стане магчымасцю больш даведацца аб слуцкіх героях і для многіх, магчыма, праўда пра герояў-паўстанцаў стане вядомая ўпершыню.

Нагадаем, Слуцкі райвыканкам дазволіў мітынг памяці ўдзельнікаў «Слуцкага збройнага чыну». Масавае мерапрыемства распачнецца 28 лістапада (субота) у 14.30 зборам удзельнікаў каля будынка Слуцкага краязнаўчага музея. Адтуль калона дэманстрантаў рушыць па ходніках да гарадскога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе запланаваны ўрачысты мітынг ушанавання памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках