25 красавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Ханок: Можа быць, і мяне таксама ў адзін шэраг з Цыялкоўскім паставяць

7
Эдуард Ханок: Можа быць, і мяне таксама ў адзін шэраг з Цыялкоўскім паставяць
Эдуард Ханок
ФОТА: CTV.BY

Аўтар скандальнай песні «Таварыш прэзідэнт», прысвечанай Аляксандру Лукашэнку, распавёў пра свае пакліканні.

Беларускі кампазітар Эдуард Ханок адказаў на пытанні gordonua.com. Ён распавёў, чаму кінуў творчасць і адкрыў «сакрэт маладосці».

- Я не проста змяніў прафесію, а нарэшце знайшоў сваё пакліканне, - заявіў кампазітар. - Бо часам у чалавека прафесія супадае з прызваннем, а часам - не. Вось гістарычны прыклад. Быў такі паспяховы юрыст Пётр Чайкоўскі. Ён, можа быць, з часам і міністрам юстыцыі стаў бы. Але сышоў у нікуды, бо ў той час музыка лічылася абсалютна непрэстыжнай прафесіяй. Чым скончылася, вы ведаеце - сёння яго імя вядома ўсяму свету! А ўсяго толькі настаўнік пачатковых класаў Канстанцін Цыялкоўскі падняў сваю касмічную тэму. То бок, не багі гаршчкі абпальваюць! А чым чорт не жартуе - можа быць, і мяне таксама ў шэраг з імі паставяць, калі з часам прызнаюць адкрыты мною «творчы рэнтген». Ён важней нават за медыцынскі, які мае справу з ужо гатовай хваробай. Бо нездарма ўважаецца, што ўсе болькі (акрамя механічных) ад нерваў.

Эдуард Ханок адзначае, што цяпер яму камфортна жывецца, бо пройдзены так званы пункт незвароту.

- Гэта самы цяжкі перыяд у кожнай прафесіі, калі вы ў сябе не верыце і ў вас ніхто не верыць, вы з усімі лаецеся, спрачаецеся, - кажа ён. - Успамінаю сваю сустрэчу з Дзмітрыем Горданам у Кіеве. Тады ад злосці я з’еў усю чырвоную ікру, якая была на стале, пасварыўся з ім. Горды і злы, пракрочыў ад Падола аж да Хрышчаціка. Але гэты момант стаў пераломным і самым памятным у маім жыцці. Тады я адчуў, як нешта ўхапіў. А сёння ўжо дакладна ўсё ведаю. І хай мяне лаюць - я ўпэўнены, што на правільным шляху.

Жыццё навучыла галоўнаму: ніколі не слухай іншых, прыслухоўвайся, шукай рацыянальнае зерне. Кожны будзе табе нешта раіць, але ён ні за што не адказвае, толькі ты сам за ўсё ў адказе.

Вельмі важны ўрок я атрымаў у Маскоўскай кансерваторыі ад майго выкладчыка, вядомага савецкага кампазітара Дзмітрыя Кабалеўскага. На трэцім курсе я пісаў сімфонію, і ў мяне не атрымліваўся фінал. Ён сказаў выдатную фразу: «Якой бы ні была першая, другая або трэцяя частка, у сімфоніі часта ўсё вызначае фінал». Гэтую мудрасць я перанёс на жыццё. І гучыць гэта так: «Якім бы папулярным і любімым ты ні быў у 20, 30, 40 і нават у 50 гадоў, калі ў цябе не атрымаўся фінал - гэта і стане лыжкай дзёгцю ў тваёй бочцы мёду». Сёння магу канстатаваць: мой фінал атрымаўся. Менавіта ў фінальнай частцы свайго жыцця я, нарэшце, прыйшоў да свайго сапраўднага паклікання!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках