20 красавiка 2024, Субота, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сейме Літвы прапануюць прызнаць КПСС злачыннай арганізацыяй

7
У Сейме Літвы прапануюць прызнаць КПСС злачыннай арганізацыяй

Група літоўскіх парламентарыяў прапануе былую Кампартыю Савецкага Саюза і Кампартыю Літвы (КПЛ) прызнаць вінаватай у генацыдзе жыхароў Літвы.

Рэзалюцыя, якая прадугледжвае такое, у аўторак была зарэгістраваная кансерватарамі Аўдронісам Ажубалісам, Валянцінасам Стундзісам, Арвідасам Віджунасам, лібералам Даляй Куадзітэ і дэпутатам змяшанай групы Павіласам Урбшысам, паведамляе delfi.lt.

Паводле іх сцвярджэння, прызнанне гістарычнай праўды - гэта асноватворная ўмова ў імкненні да большай салідарнасці ў палітычным і грамадскім жыцці дзяржавы. Таму прапануецца абвясціць, што «КПСС і яе падраздзяленне ў Літве - КПЛ - з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, арганізатарам і выканаўцам генацыду жыхароў Літвы, адказным за арганізацыю і правядзенне вынішчэння, ссылак і іншых рэпрэсій жыхароў Літвы».

У праекце дакумента таксама сцвярджаецца, што КПЛ адыгрывала галоўную ролю, дапамагаючы Савецкаму Саюзу анэксаваць Літву, у 1940-1991 гг. яна дзейнічала ў Літве ў якасці палітычнай апоры акупацыйнага рэжыму і душыла імкненне да аднаўлення незалежнай Літоўскай дзяржавы.

«(Сойм) канстатуе, што Камуністычная партыя Літвы ў перыяд савецкай акупацыі (1940-1941 гг. І 1944-1990 гг.) устанавіла ў краіне дыктатуру, функцыянавала як пакорлівы і ініцыятыўны выразнік і рэалізатар волі КПСС на правах абласной арганізацыі, а таксама з'яўлялася адказнай за наступныя крокі акупацыйнай улады СССР: генацыд жыхароў Літвы, злачынствы супраць чалавечнасці, масавыя рэпрэсіі, тэрор, карныя акцыі, дэпартацыі, знішчэнне змагароў за свабоду Літвы, у тым ліку грамадзянскіх асоб, зняволенне ў турмах і катаванні праціўнікаў рэжыму, саветызацыю, татальны крадзеж - адзяржаўленне, прысваенне, нацыяналізацыю і канфіскацыю, калектывізацыю, збядненне, прымусовую эміграцыю, мабілізацыю ў савецкае войска, асіміляцыю, русіфікацыю, каланізацыю, аб'яднанне планавай гаспадаркі з эканомікай Савецкага Саюза, мілітарызацыю, атэізацыю, цэнзуру, знішчэнне помнікаў культуры і рэлігіі, духоўны прыгнёт, шпіянаж і забарону асноўных правоў і свабод чалавека», - пералічваецца ў праекце рэзалюцыі.

Акрамя таго, прапануецца прызнаць, што ў сувязі з дзейнасцю пасадоўцаў у органах акупацыйнага рэжыму асоб Літва пазбавілася траціны насельніцтва, і на злачынствы, учыненыя гэтымі арганізацыямі супраць літоўскага народа, тэрмін даўнасці распаўсюджвацца не можа.

Аўтары рэзалюцыі прапаноўваюць адначасова зацвердзіць пералік структурных пасад КПЛ і падведамных ёй органаў акупацыйнага рэжыму з моманту легалізацыі КПЛ у 1940 г. да яе забароны ў 1991 г.

Нагадаем, што ў траўні гэтага года быў прыняты і падпісаны прэзідэнтам Пятром Парашэнкам закон аб дэкамунізацыі Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках