20 красавiка 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: Ад Расеі можна чакаць асіметрычнага адказу праз збіты Турцыяй Су-24

17
Вайсковы экспэрт: Ад Расеі можна чакаць асіметрычнага адказу праз збіты Турцыяй Су-24
Аляксандр Алесін
ФОТА: «Радыё Свабода»

Беларускі вайсковы экспэрт Аляксандр Алесін мяркуе, што вялікай вайны не будзе, але Расея здольная на асіметрычны адказ.

«Вайны не будзе, вядома. Расея - ядзерная дзяржава, гэта раз. Турцыя - дзяржава NATO, гэта два. Зразумела, калі паміж гэтымі краінамі паўстане нейкі інцыдэнт, то можа паўстаць вялікая небяспека перарастання ў ваенны канфлікт. Абодва бакі будуць дзейнічаць нейкімі закулісным манеўрамі», - сказаў Аляксандр Алесін у інтэрв'ю «Нашай Ніве». - «Зразумела, што збіты самалёт - гэта вынік незадаволенасці дзеяннямі Расеі ў памежнай тэрыторыі. Яны даўно казалі, што расейскія бамбавікі бамбяць мэты паблізу тэрыторыі Турцыі, дзе жывуць так званыя сірыйскія туркмены. Турцыя ж з'яўляецца іх асацыяльным заступнікам, абараняе іх інтарэсы.

Вельмі складана вызначыць, ці было крыло самалёта на турэцкай тэрыторыі. Турцыя падасць дакументы, што было. Расея - што не было.

Вайны не будзе, аднак рушыць услед асіметрычны адказ з боку Расеі. Турцыя мае дастаткова вялікія эканамічныя інтарэсы ў Расеі. Турцыя спрабуе заняць месца пастаўшчыка сельгаспрадукцыі ў Расеі замест краін ЕЗ.

Турцыя - гэта самая моцная рэгіянальная вайсковая дзяржава. Ёй там ніхто не зможа супрацьстаяць. У Турцыі - сучасная амерыканская зброя. Ёсць свой ВПК. Яны выпускаюць свае танкі, бронемашыны, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, экспартуюць нямала зброі. Тыя самалёты, якія ім пастаўлялі амерыканцы, яны самі збіралі на сваёй тэрыторыі. Па тэхналагічным узроўню Турцыю, магчыма, пераўзыходзіць Ізраіль. Але менавіта Турцыя на Блізкім Усходзе мае самае вялікае і баяздольнае войска».

Нагадаем, што сёння ВПС Турцыі збілі расейскі Су-24 каля мяжы з Сірыяй.

Расейскі вайсковы самалёт парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках