23 красавiка 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі генерал: Дакумент аб авіябазе ўзгоднены з беларускай стараной

23
Расейскі генерал: Дакумент аб авіябазе ўзгоднены з беларускай стараной

Праект стварэння авіябазы РФ у Беларусі прадугледжвае размяшчэнне ў Бабруйску расейскага авіяпадраздзялення ў складзе 12 баявых самалётаў і 4 транспартна-баявых гелікоптэраў.

Пра гэта паведаміў начальнік аператыўнай управы галоўнага камандавання Паветрана-касмічных сіл Расеі Аляксандр Ляпкін, піша РІА "Новости".

"На аэрадроме "Бабруйск" плануецца размяшчаць адную авіяцыйную эскадрыллю знішчальнікаў (12 баявых самалётаў) і гелікоптэрнае звяно (4 транспартна-баявыя гелікоптэры Мі-8)", - сказаў генерал. Паводле ягоных слоў, склад расейскай авіябазы і яе арганізацыйна-штатная структура ўжо зацверджаныя.

"Хачу звярнуцца да беларускіх калег з просьбай паскорыць правядзенне ўсіх патрэбных працэдур для падрыхтоўкі названага пагаднення да падпісання", - сказаў Ляпкін. Паводле ягоных слоў, дакумент узгоднены з беларускім бокам.

Генерал таксама нагадаў, што пытанне аб падпісанні пагаднення аб размяшчэнні расейскай базы ў Беларусі можа быць разгледжанае на сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі 26 лістапада. Аб гэтым раней паведаміў памочнік расейскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, які адказны за замежную палітыку.

У сярэдзіне верасня Пуцін даручыў расейскім Мінабароны і МЗС правесці з Менскам перамовы і па іх выніках падпісаць пагадненне аб стварэнні ў Беларусі расейскай авіябазы. Пазней Лукашэнка заявіў, што не абмяркоўваў з Масквой пытанне аб стварэнні на тэрыторыі рэспублікі расейскай авіябазы.

Ляпкін у Ніжнім Ноўгарадзе ўдзельнічае ў 43-м пасяджэнні сталага дзейнага семінара пры Парламенцкім сходзе "саюза" Беларусі і Расеі ў пытаннях будаўніцтва "саюзнай дзяржавы".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках