24 красавiка 2024, Серада, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік з Ваўкавыску «разбагацеў» на алеі ды кансервах

5
Прадпрымальнік з Ваўкавыску «разбагацеў» на алеі ды кансервах

Дырэктар ваўкавыскай фірмы купіў прадукты на паўмільярда рублёў, а пастаўшчыкам не заплаціў. Цяпер яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Як высветлілі спецыялісты УДФР Камітэта дзяржкантролю, 44-гадовы дырэктар аптовай фірмы купляў кансервы і алей у беларускіх вытворцаў. Гэтыя прадукты прадаваў за гатоўку, а грошы забіраў сабе. Пакуль даўнія партнёры судзіліся з камерсантам за запазычанасці, ён выкарыстаў тую ж нелегальную схему з іншымі прадпрыемствамі, піша «Вячэрні Гродна».

Вядома, што так ён падмануў пяць пастаўшчыкоў на суму больш за 554 млн рублёў. Мужчына змешчаны пад варту. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты крэдыторскай запазычанасці, махлярства. Пагражае пазбаўленне волі. На маёмасць дырэктара, у тым ліку зямельны пляц і аўтамабіль, накладзены арышт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках