29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўразоне з сённяшняга дня ўводзяць новую банкноту наміналам 20 еўраў

3

Новая купюра будзе адрознівацца ўзмоцненай абаронай супраць падробкі.

Цэнтрабанкі краін Еўразоны з серады, 25 лістапада, пачынаюць уводзіць у абарачэнне новыя банкноты наміналам 20 еўраў.

Як паведамляе Deutsche Welle, новая купюра будзе адрознівацца ўзмоцненай абаронай супраць падробкі. Прынамсі, яна будзе мець празрыстае "акенца", у якім будзе размяшчацца малюнак міфічнага ладу Еўропы.

Паступова ў абарачэнне плануюць увесці 4,3 мільярда банкнот. Пры гэтым старыя банкноты з абарачэння будуць выводзіцца паступова. У Еўрапейскім Цэнтрабанку (ЕЦБ) спадзяюцца, што працэс пройдзе без ускладненняў, бо вытворцы і аператары аўтаматаў, якія прымаюць купюры, мелі магчымасць адпаведна падрыхтавацца.

Са словаў сябра дырэкцыі ЕЦБ Іва Мерша, зроблена ўсё найлепшым чынам, каб падрыхтаваць увядзенне новай "дваццаткі".

Пры ўвядзенні ў абарачэнне новай банкноты наміналам 5 еўраў у траўні 2013 спачатку ўзніклі пэўныя праблемы: спажыўцы не маглі аплаціць, напрыклад, квіткі ў аўтаматах, бо іх праграмнае забеспячэнне не было своечасова змененае.

Наступным крокам у ЕЦБ плануюць абнавіць банкноту наміналам 50 еўраў, аднак рада галоўнага фінансавага інстытута Еўразоны пакуль не ўсталявала канкрэтнай даты ўвядзення новай купюры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках