25 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: У Масквы ёсць сёння справы больш важныя за беларускія

4
Раман Якаўлеўскі: У Масквы ёсць сёння справы больш важныя за беларускія
Раман Якаўлеўскі

«Турэцкая» версія пераносу візіту Лукашэнкі ў Расею існуе, але гучыць яна не зусім пераканаўча.

Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Расею, які першапачаткова павінен быў адбыцца 25-26 лістапада, перанесены «ў сувязі з загружанасцю працоўных графікаў кіраўнікоў Беларусі ды Расеі», паведамляе «Радыё Свабода».

«На першы погляд, усё выглядае вельмі лагічна, - адзначае міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. - Пуцін вельмі заняты антытэрарыстычнай справамі. Ён праводзіць нарады з вайскоўцамі, чакае прэзідэнта Францыі, з якім будзе абмяркоўваць узмацненне барацьбы з міжнародным тэрарызмам. А тут яшчэ гісторыя з расейскім вайсковым самалётам, які збілі турэцкія лётчыкі.

Агульны аргумент можна сфармуляваць так - у Масквы сёння ёсць справы, якія больш важныя за беларускія. Але дакладна мы дагэтуль не ведаем, якія канкрэтна пытанні збіраліся абмеркаваць Пуцін і Лукашэнка. Называлася многае, у тым ліку і стварэнне расейскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі.

Павінна было адбыцца і пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета, так званай «саюзнай» дзяржавы. А яно праводзіцца пад старшынствам Лукашэнкі. Да таго ж на гэты раз меркавалася весці размову як раз пра абарончыя складнікі гэтай дзяржавы.

Відавочна, што перанос сустрэчы ўсё ж перш тлумачыцца «турэцкай» версіяй. І разам з тым гэта гучыць не зусім пераканаўча».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках