20 красавiка 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Ад ідэі падатку на замежныя пасылкі проста так не адмовяцца

14
Леў Марголін: Ад ідэі падатку на замежныя пасылкі проста так не адмовяцца
Леў Марголін

Пры гэтым ніякіх істотных дадатковых паступленняў у бюджэт Беларусі ад гэтага падатку не будзе.

Прапановы Еўразійскай эканамічнай камісіі ў зніжэнні парога беспадаткавага інтэрнэт-гандлю да €150 не знайшлі падтрымкі ў краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Паводле вынікаў учорашняга пасяджэння пастанова не была прынятая.

Нагадаем, на сёння кожны грамадзянін у зоне ЕАЭС мае права без падатку замовіць і атрымаць з кожнай краіны тавары для асабістага карыстання на суму не больш за €1000 на месяц. Такім чынам, прапаноўваючы знізіць планку да €150, разлік ідзе на дадатковы даход у бюджэт. Пры гэтым нават пакупкі ў межах €150 прапаноўвалася абкласці разавым адзiным плацяжом у €25.

А ці вартая гульня свечак?

«Ніякіх істотных дадатковых паступленняў у бюджэт ад гэтага не будзе», - мяркуе эканаміст Леў Марголін. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю сайту ucpb.org.

«Нават калі выказаць здагадку, што аб'ём закупак захаваецца, то ўсё адно гаворка ідзе пра вельмі нязначныя сумы, блізу $10-20 млн на год, што для бюджэту, напрыклад, Беларусі не з'яўляецца нейкім значным прыбыткам, - кажа Леў Марголін. - Але напраўду не будзе нават гэтых $20 млн. Адзінае да чаго гэта можа прывесці, дык да скарачэння аб'ёму такога кшталту інтэрнэт-пакупак. Людзі, якім будуць патрэбныя адпаведныя тавары, усё адно іх знойдуць. Проста для гэтага ім давядзецца самім выязджаць у Літву ці Польшчу. І ўсе дзяржавы, якія ўваходзяць у Еўразійскі саюз будуць губляць нават тыя паступленні, якія маюць на сёння. Гэтая плынь паменшыцца да маленькага ручая. Бюджэт у выніку не атрымае нічога, да таго ж страцяць паступленні паштовыя ўстановы, якія на гэтым таксама нядрэнна зараблялі.

На сённяшні момант узяў верх разумны сэнс, і прапанова не была прынятая. Але, я думаю, што ад гэтай ідэі так проста не адмовяцца. Напэўна, будуць іншыя спробы, магчыма, з парогам не ў €150, а ў €300-500. Прынамсі, наша беларуская дзяржава гатовая выкарыстоўваць усякую магчымасць для таго, каб абкласці сваіх людзей дадатковымі паборамі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках