20 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: У беларускага народа ёсць права на паўстанне

16

Калі народ не можа памяняць эліту, якая захапіла сілай уладу, то ён мае права іншым шляхам скінуць гэтую ўладу.

Пра гэта падчас «Гутаркі ў траіх» на сайце АГП заявіў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

«Я мяркую, што ў народа ёсць права на рэвалюцыю. На паўстанне. Калі ён не можа памяняць эліту, якая захапіла і трымаецца ва ўладзе працяглы час, то народ мае права іншым шляхам скінуць гэтую ўладу. Я заўсёды быў крыху рэвалюцыйны, і цяпер таксама так думаю. Вядома, гэта непажадана. Так, трэба аднавіць мірным шляхам дэмакратыю, свабоду абмеркавання ўсіх пытанняў, свабоду самавыяўлення. Што ў нас адбываецца сёння? Нязменнасць улады. Нязменнасць элітаў нават. Нязменнасць дырэктарскага корпуса. Нязменнасць вярхоўнай улады.

Я калі слухаю дарадцаў, памочнікаў Лукашэнкі, я бачу, што ў іх нямала разумных думак, толькі вось яны ўсе сканчаюцца падлашчваннем, што вось трэба як бы ўсё ж такі не крытыкаваць тую мадэль, якую Лукашэнка ўважае за найлепшую ў свеце», - заявіў Станіслаў Багданкевіч.

Эканаміст Леў Марголін падкрэсліў, што без рэформаў беларускія ўлады дачакаюцца бунтаў.

«Бо інакш мы можам дачакацца да таго, што народ сам збунтуецца. Бо не народы робяць Майдан, не народы робяць бунты - гэта робіць улада, якая не чуе патрэб грамадства, не чуе патрэб краіны», - адзначыў экспэрт.

Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў заявіў, што патрэба правядзення рэформаў у Беларусі даўно наспела.

«Я думаю, што яны былі з самага пачатку патрэбныя. Рэформы спыніліся яшчэ ў 91- 92 гады, калі Мясніковіч заявіў, што кошты моцна растуць, бо там анархія, то ўсё павінна браць у свае рукі дзяржава. І тады ўжо пераход Беларусі да рынкавай эканомікі быў запаволены. Потым прыйшоў Лукашэнка і, увогуле, згарнуў тое, што яшчэ было. Спыніў прыватызацыю. Было нават некалькі выпадкаў і рэнацыяналізацыі, гэта значыць вяртання ўжо прыватных прадпрыемстваў зноў у сферу дзяржаўнай уласнасці. Так што патрэба рэформаў была яшчэ з канца 80-х, 90-х гадоў. Яна была і застаецца ў Беларусі», - адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках