Мікалай Статкевіч: Альбо Лукашэнка мяняе да 2016 года выбарчы кодэкс, альбо мы рыхтуем Плошчу
8- 25.11.2015, 12:37
- 9,794
Наступная Плошча ў Менску можа адбыцца ўвосень 2016 года па выніках «парламенцкіх выбараў».
Такога павароту падзей не выключае лідар беларускай апазіцыі, былы палітвязень Мікалай Статкевіч, пра што ён паведаміў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя»:
- Патрэбнае стварэнне прабеларускага праеўрапейскага блока, які павінен паставіць беларускі рэжым перад выбарам - ці ён мяняе закон, і тады мы пойдзем на гэтыя «выбары» з тым, каб паспрабаваць перамагчы. Ці ўлада нічога не робіць, і тады мы будзем рыхтаваць Плошчу.
Свой удзел у парламенцкіх «выбарах» Мікалай Статкевіч на гэты момант выключае, бо мае судзімасць за Плошчу 2010 года.