24 красавiка 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных спраў Нідэрландаў адказаў на ліст беларускіх палітыкаў

5
Міністр замежных спраў Нідэрландаў адказаў на ліст беларускіх палітыкаў
Берт КУНДЭРС

Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Алесь Бяляцкі атрымалі адказ на свой ліст ад кіраўніка МЗС Нідэрландаў Берта Кундэрса.

У сваім звароце, адпраўленым напярэдадні «прэзідэнцкіх выбараў» лідарам краін Еўрапейскага Звязу, беларускія палітыкі прапаноўвалі пакінуць у дзеянні санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска.

Як стала вядома charter97.org, Берт Кундэрс падзякаваў Андрэю Саньнікаву, Мікалаю Статкевічу і Алесю Бяляцкаму за іх удзел у абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі, нягледзячы на рэпрэсіі.

«Як вы ўжо ведаеце, Рада Еўрапейскага Звязу пастанавіла падоўжыць абмежавальныя захады на чатыры месяцы і, пры гэтым, прыпыніць іх на той жа перыяд у дачыненні да шэрагу асоб, - піша ён. - Я разумею, што вы рэкамендавалі іншы шлях, але Рада мяркуе, што вызваленне палітычных зняволеных заслугоўвае пазітыўнага водгуку. Прынятая пастанова ўваходзіць у дзеянне 31 кастрычніка 2015 года і дзейнічае да канца лютага 2016 года.

Цягам гэтага перыяду ЕЗ будзе ўважліва назіраць за дзеяннямі беларускага ўрада і перагледзіць сітуацыю ў канцы гэтага перыяду. У выпадку пагаршэння становішча ў галіне правоў чалавека, санкцыі будуць адноўленыя».

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў адзначае, што ўрад ягонай краіны прымае пад увагу ацэнкі міжнародных праваабарончых устаноў, уключаючы ААН, АБСЕ і Раду Еўропы, у галіне правоў чалавека, а таксама рэкамендацыі гэтых устаноў.

«Вы параілі не скасоўваць або прыпыняць дзеянне санкцый да выканання ўмоў, выкладзеных у 2011 годзе, - піша Берт Кундэрс. - Вы справядліва паказваеце на адсутнасць рэабілітацыі палітычных зняволеных, якія былі вызваленыя. Урад Нідэрландаў падзяляе вашу занепакоенасць у гэтым пытанні. Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь павінна прайсці доўгі шлях у галіне паляпшэння ўзроўню правоў чалавека. Нідэрланды ставяць сваёй мэтай заахвочванне абранага вамі шляху з дапамогай збалансаванага падыходу.

Хоць яшчэ і занадта рана нешта сцвярджаць, але я шчыра спадзяюся, што пастанова ЕЗ аб часовым прыпыненні санкцый будзе спрыяць паступоваму паляпшэнню становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках