28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі часопіс выйшаў з партрэтам Святланы Алексіевіч і бел-чырвона-белым сцягам на вокладцы

19-ы нумар польскага літаратурнага часопіса «Książki. Magazyn do czytania» прысвечаны беларускай нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч.

Часопіс «Książki. Magazyn do czytania» рэгулярна выдаецца ў Польшчы з 1 верасня 2011 года. Першы пілотны нумар выйшаў 14 чэрвеня 2011 года і быў прысвечаны знакамітаму польскаму педагогу Янушу Корчаку.

Аб вынясенні галоўнай тэмай у снежаньскі нумар часопіса інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч, якая ўславіла Беларусь першай Нобелеўскай прэміяй, charter97.org стала вядома з версіі часопіса для сацыяльных сетак.

«Не выдам ніякага сакрэту, калі скажу, што кожны нумар мы пачынаем з прыдумляння вокладкі - гэта ж наш «пропуск» да чытача. Калі ў кастрычніку Швэдская акадэмія абвясціла свой вердыкт, мы адразу звярнулі ўвагу на новую лаўрэатку Святлану Алексіевіч. А калі ў нас ужо было гатовае інтэрв'ю з пісьменніцай, першае такое падрабязнае пасля атрымання ёю Нобэля - сумневаў пра тое, хто будзе на вокладцы, не заставалася», - напісаў у прадмове да часопіса яго галоўны рэдактар Лукаш Гжыміслаўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках