25 красавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз біятланістаў Расеі аштрафаваны за допінг

2
Саюз біятланістаў Расеі аштрафаваны за допінг

Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) на пасяджэнні ў Вене аштрафаваў Саюз біятланістаў Расеі за станоўчыя допінг-пробы.

Адпаведнае паведамленне размешчанае на афіцыйным сайце IBU, паведамляе БелТА.

Біятланісткі Кацярына Юр'ева, Ірына Старых і біятланіст Аляксандр Логінаў былі адхіленыя ад удзелу ў спаборніцтвах у 2014 годзе. Міжнародны саюз біятланістаў абавязаў СБР выплаціць у гэтай справе максімальную суму - 100 тысяч еўраў.

Нагадаем, што паводле вынікаў расследавання Кацярына Юр'ева была дыскваліфікаваная на 12 гадоў (з 23 снежня 2013 года), Ірына Старых - на тры гады (з 23 снежня 2013 года), Аляксандр Логінаў - на два гады (з 25 лістападзе 2014 г). Новы біятлонны сезон у Кубку свету стартуе 29 лістапада ў швэдскім Эстэрсундзе адзінкавымі змяшанымі і змяшанымі эстафетамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках