29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская арганізацыя ўпарадкуе магілы польскіх ваяроў у Берасці

Польская арганізацыя ўпарадкуе магілы польскіх ваяроў у Берасці

«Рада аховы памяці барацьбы і пакутніцтва» Польшчы ўкладзе сродкі ў добраўпарадкаванне трох вайсковых могілак у Берасці.

Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыі з кіраўніцтвам Берасцейскага аблвыканкама, піша БелТА.

У Берасці ёсць трое вайсковых могілак, дзе ў перыяд з 1920 да 1939 год былі пахаваныя польскія вайскоўцы. Прадстаўнікі дзяржаўнай арганізацыі, якая займаецца ўшанаваннем памяці аб гістарычных падзеях, наведалі кожныя з іх.

«Мы бачылі трое польскіх вайсковых могілак у Берасці. Кожным з іх патрэбная вялікія інвестыцыя для рамонту», - адзначыў сакратар рады аховы памяці Анджэй Кунэрт.

Ён паведаміў пра гатоўнасць польскага боку інвеставаць у капітальны рамонт двух вайсковых могілак, адныя з якіх размешчаныя на паўночнай ускраіне Гарнізонных могілак, іншыя - у мікрараёне Адамкава.

Да прац плануецца прыступіць ўжо вясной 2016 года. Са слоў Анджэя Кунэрта, у Польшчы штогод рамантуецца 100-120 вайсковых пахаванняў. У 2013-2014 гадах было адрамантавана самыя вялікія ў Варшаве вайсковыя могілкі, дзе пахавана больш за 104 тысячы жаўнераў.

Кошт рамонту склаў 1,5 млн еўра. Акрамя таго, за апошнія 5 гадоў намаганнямі рады адноўленыя могілкі польскіх вайскоўцаў у Італіі, Індыі, Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Угандзе, Францыі, Нямеччыне, Швайцарыі. У Беларусі гэтую працу пастанавілі пачаць з Берасця.

Усяго на тэрыторыі Берасцейскай вобласці знаходзіцца 874 вайсковых пахавання, у тым ліку 18 замежных, з якіх 9 - польскіх. Ёсць таксама 26 змешаных пахаванняў, у шасці з якіх пахаваныя польскія грамадзяне. Агульная колькасць загінулых і пахаваных на тэрыторыі вобласці жаўнераў складае 421 895 чалавек, з якіх высветленыя імёны 52 681 чалавека.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках