18 красавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе ў Менску забаранілі карціну з «Пагоняй»

10

З экспазіцыі мастацкай выставы, прысвечанай 25-годдзю творчай суполкі «Пагоня», знялі яшчэ дзве карціны.

Гэта мастацкае палатно Алеся Цыркунова, прысвечанае Другой сусветнай вайне і ўдзелу беларусаў у баях ля Монтэ-Касіна ў Італіі. А таксама карціна Уладзіміра Крукоўскага пад назвай «Што ж мы за людзі?», прысвечаная гербу «Пагоня».

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў старшыня аб'яднання «Пагоня», мастак Генадзь Драздоў.

Выстава адкрылася напярэдадні ў менскім Палацы мастацтва. За некалькі гадзін да адкрыцця на загадзе з Міністэрства культуры былі знятыя некаторыя працы Алеся Марачкіна і Алеся Пушкіна. Старшыня «Пагоні» Генадзь Драздоў у сувязі з новым інцыдэнтам сказаў:

«Тое, што з выставы знялі новыя дзве карціны ў дадатак да трох, знытых напярэдадні, мы ўбачылі толькі сёння. Мы нават не ведаем, хто, калі, з якіх прычын альбо на які загад зняў гэтыя новыя працы. Прычым адная з іх прысвечаная апошняй вайне і барацьбе з фашызмам, а другая - нашай гістарычнай спадчыне. Ні са мной як старшынём таварыства, ні з мастакамі гэтае пытанне ніхто не ўзгадняў і нават не паведамляў пра гэта. Гэта не толькі прыкрая, але і абуральная сітуацыя. Таму цяпер мы рыхтуем зварот на імя старшыні Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, каб высветліць, з якіх прычын і паводле якіх паказчыкаў - мастацкіх, эстэтычных або ідэалагічных - былі знятыя названыя работы, на чый загад, хто і калі гэта зрабіў».

Як паведаміў Генадзь Драздоў, гэта не першы выпадак, калі без тлумачэння прычын з экспазіцый здымаюць працы мастакоў суполкі «Пагоня». Таму гэтым разам чальцы супольнасці маюць намер патрабаваць расследавання.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках