24 красавiка 2024, Серада, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ асуджае вынясенне смяротнага прысуду ў Беларусі

6
АБСЕ асуджае вынясенне смяротнага прысуду ў Беларусі

Смяротны прысуд у Беларусі перапыняе станоўчую тэндэнцыю ў стасунках з ЕЗ.

Два дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) выказалі трывогу з нагоды смяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі на мінулым тыдні, і заклікалі ўлады не прыводзіць яго ў выкананне, паведамляе ПЦ "Вясна" са спасылкай на афіцыйны сайт ПАРЕ.

"Смяротнае пакаранне супярэчыць каштоўнасцям Рады Еўропы і яму няма месца на нашым кантыненце", - заявіў дакладчык ПАРЕ аб сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія, Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу), а таксама генеральны дакладчык у пытанні скасавання смяротнага пакарання Мар'ета Караман (Францыя, Група сацыялістаў).

"Незалежна ад цяжару злачынстваў, учыненых злачынцам, і выказваючы наша спачуванне сем'ям ахвяр, мы спадзяемся, што гэты прысуд не будзе выкананы, нават калі ён пакінуты ў сіле ў выніку абскарджання. Мы шкадуем аб гэтым смяротным прысудзе, бо ён перапыняе даволі станоўчую тэндэнцыю ў дачыненнях паміж Беларуссю і еўрапейскімі арганізацыямі, адзначаную вызваленнем усіх палітычных зняволеных у Беларусі, адсутнасцю гвалту падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія ўпершыню з 2001 года назіраліся Парламенцкай Асамблеяй на запрашэнне беларускага парламента, і часовым прыпыненнем санкцый з боку Еўрапейскага Звязу", - адзначылі дакладчыкі.

"Мы настойліва заклікаем беларускае кіраўніцтва ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку ў кірунку яго поўнага скасавання. Гэтая пастанова, якая можа быць прынятая ў кожны момант прэзідэнтам, парламентам або Канстытуцыйным судом, стане праявай прагрэсу ў галіне абароны правоў чалавека, а таксама прадэманструе, што ўлады гатовыя да ўмацавання стасункаў з еўрапейскімі арганізацыямі".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках