28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Крыме: начное Берасце без асвятлення

23
Як у Крыме: начное Берасце без асвятлення

З сярэдзіны лістапада ў Берасці пачалі вымыкаць вулічнае асвятленне на некалькі гадзін.

"У мэтах аптымізацыі выдатку энэргетычных рэсурсаў і ашчады бюджэтных сродкаў" Берасцейскі гарвыканкам пастанавіў "забяспечыць з 17 лістапада вымыканне ў поўным аб'ёме вонкавага асвятлення горада Берасця з нуля гадзін да пяці гадзін раніцы штодзень".

Ужо тыдзень у Берасці праходзіць "экспэрымент для распрацоўкі варыянтаў эканамічнага асвятлення горада". Так назваў поўнае вымыканне вулічных ліхтароў кіраўнік Берасця Аляксандр Рагачук. Пры гэтым ён адзначыў, што гэтыя захады часовыя, і паабяцаў, што да Новага года святло вернецца на начныя вуліцы.

У першыя дзве "ашчадныя" ночы святло вымыкалася апоўначы. Цяпер вулічнае асвятленне працуе даўжэй - да гадзіны. Вынятак - выходныя: уночы ў суботу і ў нядзелю ліхтары працавалі.

У ноч на 24 лістапада карэспандэнт "Еўрарадыё" наважыў на ўласныя вочы паглядзець, як праходзіць "распрацоўка варыянтаў ашчаднага асвятлення места" і дзе ліхтары ўсё ж такі працуюць.

Пасля гадзіны ночы ліхтары асвятляюць частку праспекта Машэрава ад прыпынку "ЦУМ" да Кобрынскага моста ўключна.

Пешаходная вуліца Савецкая акрамя камерцыйных аб'ектаў часткова асвятляецца газоўкамі. Ліхтарніка, які штодня іх запальвае, кіраўніцтва "Брэстгарсвятла" не скараціла з мэтай ашчады.

Уваход у мемарыяльны комплекс "Берасцейская цытадэль" уночы па-ранейшаму асвятляецца.

Плошча Леніна. Галоўныя адміністрацыйныя будынкі горада знаходзяцца менавіта тут. Абрысы Берасцейскага аблвыканкама можна ўбачыць, толькі калі побач праязджае аўтамабіль. Ніякіх іншых крыніц святла ў начны час тут няма.

Мікрараён Кіеўка. Від з боку чыгуначнай станцыі "Берасце-Усходняе". Найбліжэйшыя дамы трохі асвятляюцца ліхтарамі з чыгункі, увесь астатні мікрараён - у цемры.

Скрыжаванне вуліц 28 ліпеня і Варшаўскай шашы. На радасць тым, хто едзе ў Польшчу і адтуль, праезная частка асвятляецца да памежнага пераходу.

20-павярховік у мікрараёне Усход.

Насупраць - бізнэс-цэнтр і адміністрацыя Маскоўскага раёна Берасця.

Праезная частка вуліцы Маскоўскай, калі па ёй не едуць аўтамабілі.

Былая вёска Вычулкі некалькі гадоў таму канчаткова "атайбавалася" у межах Берасця як мікрараён. Прыватны сэктар славуты шыкоўнымі катэджамі, некаторыя з якіх, з чутак, належаць чыноўнікам рознага маштабу. Да Міжгор'я Януковіча гэтым дзялянкам, вядома, далёка, але ўдзень тут таксама ёсць на што паглядзець.

Як бачым, ніякіх прывілей у мясцовых жыхароў няма: ліхтары тут не працуюць, як і ў іншых жылых кварталах места. Адзіны здымак выпадае зрабіць, калі на некалькі хвілін з-за аблокаў з'яўляецца месяц.

А прыкладна так сустракае начное Бярэсце аўтамабілістаў, якія едуць з боку трасы М1.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках