29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўкавыскія таксісты рыхтуюцца да пратэстаў

10
Ваўкавыскія таксісты рыхтуюцца да пратэстаў

Кіроўцы «Ніка-таксі» не выключаюць правядзенне пратэстных акцый у выпадку атрымання буйных штрафаў.

Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі Ваўкавыска пачалі працэдуру складання пратаколаў аб учыненні правапарушэнняў супраць кіроўцаў фірмы «Ніка-таксі». Іх абвінавачваюць у перапрацоўцы вызначанага заканадаўствам часу. У выпадку станоўчага разгляду пытання, кожны з таксістаў атрымае штраф сумаю 900 тысяч рублёў, паведамляе "Радыё Рацыя".

Заснавальнік фірмы і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што такім чынам дзяржава спрабуе зарабіць і палепшыць сваё фінансава-эканамічнае становішча:

- Я разумею, калі эканоміка стаіць, не працуе, дзяржаве патрэбныя грошы. Гэта менавіта штрафы, канфіскацыя - усё, чым папаўняецца сёння бюджэт. Разумею, што трэба плаціць, каб папоўніць, але нельга забіраць у людзей апошняе.

Сярэдні заробак ваўкавыскіх таксістаў не перавышае двух з паловай мільёнаў беларускіх рублёў. Кіроўцы выказваюць свой пратэст на дзеянні супрацоўнікаў транспартнай інспекцыі і не выключаюць правядзення пратэстных акцый у выпадку атрымання буйных штрафаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках