29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Курс даляра ў Беларусі павінен быць 22 тысячы рублёў

21
Леанід Заіка: Курс даляра ў Беларусі павінен быць 22 тысячы рублёў
Леанід Заіка

Курс беларускага рубля цяпер пераацэнены.

Яго трэба дэвальваваць да ўзроўню 22 тысяч рублёў за даляр, каб эканоміка пачала працаваць у нармальных умовах. Так мяркуе кіраўнік РГА «Аналітычны цэнтр» Стратэгія Леанід Заіка, піша "Ежедневник".

Як заявіў экспэрт на IV Форуме вытворцаў і пастаўшчыкоў будаўнічых матэрыялаў, абменны курс у Беларусі з'яўляецца своеасаблівым якарам, да якога прывязаная ўся эканоміка, у тым ліку і паказчыкі інфляцыі. Аднак урад і Нацбанк моцна пераацэньваюць патэнцыял беларускай эканомікі і ад яе і нацыянальную валюту.

Між тым, дэталёвы параўнальны аналіз паказвае, што па сектаральнай структуры эканомікі Беларусь бліжэй да Алжыра. Па аб'ёму УБП на душу насельніцтва Беларусь найбольш блізкая да краін Лацінскай Амерыкі. Тут мы знаходзімся на адным узроўні з Калумбіяй

«Не трэба задзіраць нос і думаць, што Беларусь такая прасунутая краіна», - заявіў Леанід Заіка. На ягоную думку, штучнае стрымліванне курсу нічога добрага не абяцае беларускай эканоміцы.

«На жаль абменны курс у нас цяпер будзе вытрымліваць даволі складаныя працэдуры, якія будуць напружваць увесь рэальны сектар эканомікі. Цяпер абменны курс недаацэнены, адкуль у беларускіх вытворцаў і ўзнікаюць праблемы. Нам патрэбны курс беларускага рубля дзесьці 22 тысячы за даляр, каб мы маглі прывесці ў парадак прапорцыі ў макраэканамічнай сферы», - заявіў Леанід Заіка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках