23 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Час жанчын

11

Новая п'еса расказвае пра шакавальную гісторыі жанчын, якія змагаюцца за свабоду ў Беларусі.

Аб спектаклі «Час жанчын», пастаўленым паводле гісторыі арыштаванай журналісткі Ірыны Халіп, піша амерыканскае выданне The New York Times у артыкуле «На сцэне - барацьба незалежнай журналісткі за свабоду» (пераклад - moc.media).

Ірына Халіп (справа) абдымае сваю свякроў Алу Саннікаву (злева) пасля абвяшчэння прысуду, згодна якому яна атрымала два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. (Віктар Драчоў/AFP/GETTY IMAGES)

Ірына Халіп, беларуская журналістка, рэдактарка і актывістка, не можа дазволіць сваёй краіне, якую часта называюць «апошняй дыктатурай Еўропы», зрабіць адну і тую ж памылку двойчы. «Праблема ў тым, што людзі ў маёй краіне не змагаліся за свабоду пасля распаду Савецкага Саюза, - сказала яна ў аўторак вечарам у поўнай зале лонданскага тэатра Young Vic. - Вы ведаеце, мы думалі, што свабода падае з дрэва, як садавіна. Мы не ведалі, што гэта каштоўнасць, за якую трэба змагацца, мы ўспрынялі яе як належнае, і гэта была памылка».

Халіп паднялася на сцэну пасля брытанскай прэм'еры п'есы «Час жанчын» Беларускага свабоднага тэатра, у якой распавядаецца аб яе зняволенні ў турме КДБ пасля мірных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў снежні 2010 года. Спектакль быў часткай дванаццацідзённыя фестывалю «Пастаноўка рэвалюцыі», які праходзіў у Лондане з 2 да 14 лістапада.

Муж Халіп Андрэй Саннікаў быў вядучым апазіцыйным кандыдатам, якія выступалі супраць Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што набраў 80 адсоткаў галасоў (Лукашэнка быў «абраны» на пяты тэрмін з афіцыйнымі 83.5 адсоткамі галасоў на «выбарах» у гэтым кастрычніку). Саннікава збілі; яго і Халіп, як і 600 іхных прыхільнікаў, арыштавалі пасля таго, як яны выйшлі пратэставаць супраць вынікаў выбараў. П'еса «Час жанчын» пачынаецца з запісу жорсткага затрымання.

Марына Юрэвіч З Беларускага Свабоднага тэатра грае Наталлю Радзіну у спектаклі «Час жанчын» (МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН)

Пастаўлены Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой, беларускай сямейнай парай, спектакль свядома падкрэслівае небяспекі, з якімі сутыкаюцца жанчыны, якія змагаюцца за свабоду ў Беларусі. «Пасля выбараў 2010 года ўсе мужчыны былі арыштаваныя, - кажа Каляда, якая збегла з Беларусі ў 2011 і цяпер жыве ў Лондане. - Засталіся толькі маці, сёстры, сяброўкі... Яны пачалі праводзіць кампаніі, ціснуць на палітыкаў... Гэта было так натуральна - жанчыны сталі абараняць сваіх любых».

Халіп апынулася за кратамі разам з калегай-журналісткай Наталляй Радзінай і Настай Палажанкай, якія таксама ўдзельнічалі ў пратэстах пасля «выбараў». Усе разам сустрэлі Каляды ў цёмнай халоднай камеры. «Час жанчын» распавядае пра тое, як следчыя абражалі і маніпулявалі імі, спрабуючы прымусіць іх «здаць» адзін аднаго і пагражаючы ім катаргай, голадам і пазбаўленнем бацькоўскіх правоў.

«Калі цябе прывязуць у калонію, ты будзеш выглядаць старэйшай гадоў на 10-15», - папярэджвае супрацоўнік КДБ палкоўнік Арлоў (сыграны Кірылам Канстанцінавым), нагадваючы зняволеным жанчынам, што ўсе цяжкасці могуць прывесці іх да бясплоддзя. П'еса паказвае, як перад тварам гэтых небяспек жанчыны дапамагаюць адна адной захаваць розум і заставацца моцнымі, чытаюць вершы Іосіфа Бродскага, любоўныя раманы (адзіны від тып, дазволены ў турме) і спяваюць патрыятычныя песні.

«Усе, што вы чулі, сапраўды гаварылася ў турме КДБ», - сказала Халіп гледачам пасля спектакля. Рэжысёры Халезін і Каляда, блізкія сябры яе сям'і, паклапаціліся аб тым, каб запісаць іх апавяданні пасля вызвалення. На просьбу рэжысёраў актрысы Беларускага свабоднага тэатра Марыя Сазонава, Яна Русакевіч і Марына Юрэвіч сустрэліся і правялі час з рэальнымі прататыпамі сваіх персанажаў.

Акторы Беларускага Свабоднага тэатра (злева направа) Марына Юрэвіч, Яна Русакевіч і Кірыл Канстанціна ў спектаклі «Час жанчын» (МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН)

Халіп была пераведзеная пад хатні арышт пасля прыкладна двух месяцаў зняволення і распавяла пра перажытае Калядзе праз скайп. Хатні арышт «нават горш, чым турма, бо ў турме ты дакладна ведаеш, што тут свае, а там за дзвярыма ворагі, - сказала Халіп. - Калі ты пад хатнім арыштам, у тваёй кватэры стала знаходзяцца два супрацоўнікі КДБ. Яны жывуць з табой, яны сочаць за табой 24 гадзіны на дзень. Яны, напрыклад, могуць зайсці ў спачывальню пасярод ночы проста праверыць. Яны могуць стаяць за дзвярыма ваннай, слухаць і пытацца: «Як вы? Усё нармальна?» гэта было сапраўднае катаванне... Мой трохгадовы сын таксама не мог выходзіць з кватэры, ён быў са мной пад хатнім арыштам. Мяне не вызвалілі, мяне проста перавялі з адной турмы ў іншую».

У траўні 2011 года Халіп прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай: «Два гады ўсе гэтыя людзі - міліцыя, супрацоўнікі КДБ - прыходзяць у тваю кватэру кожны вечар а 10:00, бо табе не дазваляецца выходзіць з дома ўвечары. Табе трэба хадзіць адзначацца ў аддзяленне міліцыі кожны тыдзень... Мяне па-сапраўднаму вызвалілі толькі ў 2013 пасля трох гадоў катаванняў».

Ейны муж Андрэй Саннікаў быў прысуджаны да пяці гадоў зняволення, але быў памілаваны Лукашэнкам у красавіку 2012 года. Многія яе сябры вымушаныя былі бегчы з краіны, але Халіп жыве ў Менску і далей працуе журналістам, з ейных слоў, «абсалютна нелегальна». «Я працую, як партызан. Але падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі быў вельмі моцны партызанскі рух, так што партызанка гэта нармальна ў Беларусі».

Ірына Халіп пакідае будынак суду ў Менску 16 траўня 2011 года неўзабаве пасля прысуду (Віктар Драчоў/AFP/GETTY IMAGES)

Перспектывы правоў жанчын у Беларусі далёкія ад вясёлкавых. Пасля пратэстаў у снежні 2010 адная з нямногіх жанчын сярод беларускіх палітыкаў, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, параіла сваім суайчынніцам: «Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі».

«Гэта вельмі савецкае стаўленне да жанчын, - кажа Каляда. - Вырасла новае пакаленне жанчын, разумных і адукаваных... Яны сталі сапраўднымі змагаркамі, яны рухальная сіла многіх ініцыятыў за дэмакратычныя змены. Але існуе падзел. Людзі ва ўладзе сцвярджаюць, што жанчыны не павінны адыгрываць ролю ў грамадстве».

Але калі і ёсць надзея на перамены, яна больш грунтуецца на Халіп, Саннікаву ды іхных сябрах. «Цяпер мы ведаем, што свабода гэта сапраўдная каштоўнасць. Мы ведае яе пах, мы ведаем яе смак», - кажа Халіп.

«Ёсць людзі, якія сапраўды хочуць кіраваць краінай за дэмакратыяй, - кажа Каляда. - У нас ёсць абсалютна цудоўныя жанчыны, здольныя натхняць».

Фестываль «Пастаноўка рэвалюцыі» праходзіў з 2 да 14 лістапада ў тэатры Young Vic у Лондане.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках