29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчыны з вышэйшай адукацыяй жывуць на восем гадоў даўжэй

18
Мужчыны з вышэйшай адукацыяй жывуць на восем гадоў даўжэй

Мужчыны з вышэйшай адукацыяй у сярэднім жывуць на восем гадоў даўжэй, чым без такой адукацыі.

Пра гэта паведамляюць даследнікі з Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) у дакладзе Health at a Glance 2015, паведамляе gazeta.ru.

У выпадку з жанчынамі гэтая розніца складае чатыры гады. Максімальны ўплыў узроўню адукацыі на працягласць жыцця мужчын адзначаецца ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - напрыклад, у Чэхіі розніца дасягае 18 гадоў, у Эстоніі - 15 гадоў, а ў Балгарыі - 12 гадоў. На процілеглым канцы рэйтынгу знаходзяцца Італія, Швэцыя і Партугалія - там разрыў складае чатыры гады. Для жанчын працягласць жыцця мацней залежыць ад адукацыі ў Эстоніі (розніца складае 8 гадоў), Балгарыі (5,5 гадоў) і Чэхіі (5 гадоў), а менш за ўсё - у Італіі ды Партугаліі (2 гады), а таксама Швэцыі (3 гады).

Шмат у чым гэтая заканамернасць тлумачыцца тым, што людзі з вышэйшай адукацыяй радзей ужываюць тытунь і алкаголь. «У Расеі залежнасць паміж працягласцю жыцця і узроўнем адукацыі апошні раз фіксавалася ў 1998 годзе - пазней з пастановы Дзярждумы пункт аб адукацыі быў выключаны з актаў грамадзянскага стану. Тады разрыў у працягласці жыцця ва ўзросце 30 гадоў быў большы, чым у Еўропе, і складаў у мужчын 13, у жанчын - 10 гадоў. З цягам часу ён мала змяняецца: паўплываць на паводніцкія фактары практычна немагчыма», - адзначае Яўген Андрэеў, экспэрт Цэнтра дэмаграфічных даследаванняў РЭШ.

У выніку ў сярэднім у краінах АЭСР у 2013 годзе працягласць жыцця жанчын складала 83 гады, а для мужчын - 78 гадоў. У Расеі, паводле звестак Расстата за 2014 год, працягласць жыцця ў жанчын складала 76 гадоў, у мужчын - 65 гадоў.

Паводле звестак Мінпрацы Беларусі, у апошнія два гады паказчыкі чаканай працягласці жыцця ў краіне склалі ў мужчын - 64,7, у жанчын - 76,5.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках