20 красавiка 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: Расея атакуе трэцюю краіну - гэта патрабуе рэакцыі NATO

2
Вітольд Вашчыкоўскі: Расея атакуе трэцюю краіну - гэта патрабуе рэакцыі NATO

Расея цяпер атакуе ўжо трэцюю краіну запар і гэта патрабуе рэакцыі міжнароднай супольнасці.

Пра гэта перад візітам у Берлін для сустрэчы з нямецкім калегам Франк-Вальтэрам Штайнмаерам заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі, паведамляе "Укрінформ" са спасылкай на РАР.

"Ёсць поле для размоў (з немцамі - рэд.) што да дзеянняў Расеі, бо мы ўсе хочам супрацоўнічаць з Расеяй, якая з'яўляецца вялізным эканамічным рынкам і пастаўшчыком сыравіны. Аднак з іншага боку, паводзіны Расеі, якая парушае міжнароднае права і якая атакуе ўжо трэцюю дзяржаву (у гэты момант пасля Грузіі і Украіны яна вядзе вайну ў Сірыі), патрабуе рэакцыі, як прымусіць Расею выконваць міжнароднае права і зноў уключыць Расею ў міжнароднае супрацоўніцтва", - заявіў Вашчыкоўскі.

Ён падкрэсліў, што пазіцыі Польшчы і Нямеччыны што да супрацоўніцтва з Расеяй істотна адрозніваюцца.

"Ёсць пэўная дылема, паколькі Нямеччына мяркуе, што ўмацаванне бяспекі Цэнтральнай Еўропы магло б быць дзеяннямі, непрыязнымі ў дачыненні да Расеі. Мы не можам пагадзіцца з такім падыходам да справы. Мы мяркуем, што гэта паводзіны Расеі, якая пагражае і шантажуе Цэнтральную Еўропу, з'яўляюцца канфрантацыйнымі ў дачыненні да ўсяго NATO, і Альянс павінен адказаць на гэта з дапамогай умацавання бяспекі нашага рэгіёну, нашых дзяржаў, з дапамогай вайсковай прысутнасці тут", - заявіў кіраўнік МЗС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках