19 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Керчы спее бунт: жыхары горада зладзілі бойку з чыноўнікамі

24

Керчанцы арганізавалі сход, запатрабаваўшы падачы электраэнэргіі паводле графіку.

З самай раніцы абураныя керчанцы абступаюць інфармацыйныя шчыты, размешчаныя каля адміністрацыйных будынкаў, устаноў культуры і вольнага часу.

Галоўная прэтэнзія: неадпаведнасць вывешаных графікаў падачы электраэнэргіі рэальнаму становішчу спраў. Са словаў мясцовых жыхароў, святло даюць у іншы час, а ў большасці раёнаў - проста не даюць, паведамляюць «Аргументы тыдня».

Народнае напружанне вылілася ў тое, што паміж прадстаўнікамі мясцовага самакіравання і керчанцамі адбылася бойка: людзі абступілі чыноўнікаў і запатрабавалі як мінімум захавання заяўленых графікаў.

«Зрабіце, як у Сімферопалі», - патрабавалі людзі, на што жыхарам спрабавалі растлумачыць, што Керч спрабуе выжыць за кошт уласнай генерацыі энэргіі.

Мітынгоўцы адказалі на гэта пагрозамі перакрыць трасу «Керч-Сімферопаль».

Як стала вядома, графікі не выконваюцца i ў пасёлках Ленінскага раёна, у некаторых з якіх святло далі ў заяўлены час, аднак усяго на 20 хвілін.

Як паведамлялася, у Крыме 22 лістапада праз пашкоджанне апор ЛЭП у Херсонскай вобласці ў 00:25 адбылося адключэнне электраэнэргіі, якая паступае на тэрыторыю паўвострава з мацерыковай частцы Украіны. Увечары 24 лістапада ў «Укрэнэрга» паведамілі, што рамонтныя брыгады паправілі апору адной з пашкоджаных ліній электраперадач у Херсонскай вобласці - «Кахоўка-Тытан».

Паўвостраў цяпер забяспечваецца электраэнэргіяй, выпрацаванай крыніцамі крымскай генерацыі, а таксама дызельнымі генератарамі, завезенымі з Расеі пасля анэксіі паўвострава 2014 года. Аднак гэтых магутнасцяў не хапае.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках