19 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам з'явяцца два новыя смеццевыя палігоны

8
Пад Менскам з'явяцца два новыя смеццевыя палігоны
Фота: onliner.by

Два новыя палігоны для прыёму адкідаў пабудуюць для патрэб Менска ў сталічным рэгіёне.

Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Звязана гэта з тым, што тэрміны эксплуатацыі дзейных палігонаў практычна вычарпаныя, піша БелТА.

Менгарвыканкам атрымаў згоду аблвыканкама на вылучэнне двух зямельных надзелаў для будаўніцтва палігонаў у раёне вёсак Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён) і Дубаўляны (Менскі раён).

Праектаванне палігона ў Ванькоўшчыне прадпрыемства «Гардарбуд» павінна пачаць у першым паўгоддзі 2016 года. «Гэта сур'ёзныя кар'еры плошчай амаль 33 га. Плануем туды вынесці палігон Прудзішча, абсталяваўшы надзелы для перапрацоўкі будматэрыялаў», - удакладніў першы намеснік старшыні гарвыканкама. Закончыць афармленне зямельнага надзела пад Дубаўлянамі запланавана ў першым паўгоддзі 2016 года. Там будуць працаваць Савецкі і Цэнтральны раёны Менска.

Акрамя таго, цяпер вядзецца будаўніцтва другой чаргі палігона Трасцянецкі, заканчэнне работ - трэці квартал 2016 года. «Калі ўсе гэтыя работы будуць выкананыя, то найбліжэйшыя 30-40 гадоў праблема з палігонамі для Менска будзе развязаная», - перакананы Уладзімір Кухараў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках