28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея накладзе санкцыі на ўласны праект

7
Расея накладзе санкцыі на ўласны праект

У Мінэканамразвіцця РФ заяўляюць, што абмежаванні ў дачыненні да Турцыі могуць закрануць праекта Турэцкая плынь.

Абмежаванні Расеі ў дачыненні да Турцыі могуць закрануць будаўніцтва газаправода Турэцкая плынь. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў, піша "Лiга.нет".

"Гэты праект нічым не адрозніваецца ад кожнага іншага праекта. Гэта адзін з вялікіх меркаваных інвестыцыйных праектаў. Ён сапраўды таксама падпадае пад дзеянне закона аб спецыяльных эканамічных захадах, як і кожны іншы праект", - сказаў Улюкаеў.

Нагадаем, днямі расейскі бок заяўляў, што разлічвае на аднаўленне перамоў з Анкарой аб праекце газаправода Турэцкая плынь.

Праект будаўніцтва газаправода Турэцкая плынь прадугледжваў будаўніцтва чатырох трубаправодных нітак і іх паэтапнае ўвядзенне. Кошт будаўніцтва першай ніткі газаправода ў Турцыю ў Газпраме ацэньвалі на 4,3 млрд еўра, усіх чатырох нітак - на 11,4 млрд еўра.

Магутнасць Турэцкай плыні паводле праекту павінна была скласці 50-60 млрд кубаметраў газу за год. Расейская старана разлічвала, што газаправод дазволіць дыверсіфікаваць пастаўкі расейскага газу ў Еўропу і знізіць залежнасць у транзіце ад Украіны.

Турэцкая плынь прыйшла на змену праекту Паўднёвая плынь, які быў замарожы на фоне абвастрэння стасункаў Расеі з Еўропай. Чакалася, што газаправод пройдзе па дне Чорнага мора да Турцыі, а адтуль будзе працягнуты да Грэцыі.

Паводле ацэнак экспэртаў, Газпрам ужо ўклаў у праект Турэцкая плынь амаль $18 млрд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках