19 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва «Лідскага піва»: Попыт на беларускую мову, відавочна, ёсць

17
Кіраўніцтва «Лідскага піва»: Попыт на беларускую мову, відавочна, ёсць

Кіраўніцтву прадпрыемства была накіраваная велізарная колькасць лістоў з прэтэнзіямі, чаму беларускай мове надаецца так мала ўвагі.

Днямі грамадскія актывісты і арганізацыі масава пачалі звяртаць увагу на недастатковае выкарыстанне ААТ «Лідскае піва» беларускай мовы ў камунікацыі з спажыўцамі і ў прадукцыі агулам. Некаторыя нават называлі гэта мэтанакіраванай пагардай да беларускай мовы.

Як паведамляецца, кіраўніцтву прадпрыемства былі накіраваныя лісты з пытаннем, чаму беларускай мове надаецца мала ўвагі, а таксама з просьбай больш шырока выкарыстоўваць мову ва ўсіх сферах дзейнасці прадпрыемства.

Толькі што ААТ «Лідскае піва» на сваёй афіцыйнай старонцы ў «Фэйсбуку» напісала, што збіраецца разгледзець пытанне аб больш шырокім выкарыстанні беларускай мовы ў рэкламе і іншых тыпах дзейнасці, а таксама заявіла, што прыслухоўваецца да сваіх спажыўцоў, паведамляе charter97.org.

«За апошнія некалькі дзён мы атрымалі шэраг лістоў з прапановамі выкарыстоўваць беларускую мову ў камунікацыі нашага прадпрыемства.

Дзякуем вам, што не застаяцеся абыякавымі да ААТ «Лідскае піва» і прадукцыі, якую мы выпускаем. Колькасць людзей, зацікаўленых у тым, каб беларуская мова выкарыстоўваўся ў рэкламе, значна большая, чым нам ўяўлялася раней, попыт на яе, відавочна, ёсць.

Мы пачулі нашых спажыўцоў і абяцаем разгледзець пытанне аб з'яўленні беларускай мовы ў прасоўванні нашай прадукцыі», - гаворыцца ў звароце.

Ці гэта проста адпіска, ці беларуская мова сапраўды знойдзе месца як мінімум на этыкетках і рэкламнай прадукцыі «Лідскага піва», пакажа час.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках