28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі нясуць да дома Уладзіміра Караткевіча кветкі

26 лістапада 1930 нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

У дзень 85-годдзя выдатнага аўтара, карыстальнікі сацыяльных сетак прапануюць неабыякавым менчукам і гасцям сталіцы прыносіць да дома, дзе той калісьці жыў, вершы, кветкі і свечкі, пішуць «Беларускія навіны».

Цяпер у Менску аб знакамітым пісьменніку нагадвае невялікая мемарыяльная дошка на будынку дома №36 на вуліцы Карла Маркса, у якім жыў аўтар.

Некаторыя гараджане ўжо паспелі ўшанаваць памяць літаратара, усклаўшы тут сёння кветкі, але асноўная сустрэча прыхільнікаў яго творчасці прызначаная на 19:30. Час абраны невыпадкова - агульнае спалучэнне яго лічбаў сімвалізуе год нараджэнне аўтара.

Акрамя таго, у гэтыя дні карыстальнікі сацсетак «Фэйсбук» прапаноўваюць правесці творчы флэшмоб памяці літаратара. Трэба сфатаграфавацца з улюбёнай кнігай Уладзіміра Караткевіча і выкласці фота на сваю старонку пад хэштэгамі #Караткевічпобач або #Караткевіч85.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках