19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка просіць Расею знізіць кошт нафты

4
Сямашка просіць Расею знізіць кошт нафты

Падставы для абмеркавання кошту нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, ёсць.

Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

"Кошты значна ўпалі. Ёсць падставы, каб абмяркоўваць, якім коштам павінна пастаўляцца і купляцца нафта. Створаная рабочая група, яна праводзіць аналіз. Там прадстаўнікі "Лукойла", "Сургутнафтагазу", "Газпрамнафта" і "Раснафты" і, натуральна, нашага "Белнафтахіма", - сказаў Уладзімір Сямашка, каментуючы інфармацыю ў СМІ пра тое, што беларускі бок прапануе расейскім пастаўшчыкам перагледзець формулу кошту нафты, якая пастаўляецца.

Беларусь і Расея ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб'ёме 24 млн т, што на 1 млн т больш, чым у гэтым годзе. Пры гэтым віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўся нафта будзе пастаўляцца трубаправодным транспартам.

Раней у расейскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што канцэрн "Белнафтахім" прапанаваў расейскім кампаніям, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь, перагледзець формулу кошту. Гаворка ідзе аб павелічэнні дысконту яшчэ як мінімум на $5 за тону.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках