29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Мы павінны перайсці Рубікон

Пятро Парашэнка: Мы павінны перайсці Рубікон
Пётр Парашэнка

Толькі пасля правядзення рэформаў, аб якіх гаворыцца ў Пагадненнi аб асацыяцыі, можна казаць аб сяброўстве Украіны ў ЕЗ.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка падчас супольнай з прэм'ерам Нідэрландаў прэс-канферэнцыі ў Гаазе, піша "Украінская праўда".

"Гэтая асацыяцыя азначае: бывай, Савецкі Саюз. Гэты Рубікон мы павінны перайсці", - сказаў Парашэнка.

Ён адзначыў, што кансультатыўны рэферэндум у Нідэрландах аб пагадненні аб асацыяцыі з ЕЗ не спыніць дзеянне пагаднення. Парашэнка падкрэсліў, што 98% зместу пагаднення аб асацыяцыі тычыцца правядзення рэформаў у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

"У мяне ёсць пытанне: хто можа быць супраць дэмакратыі, супраць барацьбы з карупцыяй", - сказаў Парашэнка.

Са слоў прэзідэнта Украіны, толькі пасля правядзення гэтых рэформаў можна казаць аб сяброўстве ў ЕЗ. "Я хачу пабудаваць еўрапейскае грамадства ва Украіне, правесці рэформы. Толькі пасля гэтага можна казаць аб уступленні ў ЕЗ", - заявіў Парашэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках