29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адновіць расследаванне катастрофы самалёта Леха Качыньскага

10
Польшча адновіць расследаванне катастрофы самалёта Леха Качыньскага

Камісія для расследавання катастрофы самалёта пад Смаленскам пачне працу на наступным тыдні.

Партыя "Права і справядлівасць", якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Польшчы, рыхтуецца аднавіць расследаванне авіякатастрофы 2010 года пад Смаленскам, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і найвышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, паведамляе РБК са спасылкай на Associated Press.

Лідар партыі Яраслаў Качыньскі - брат нябожчыка прэзідэнта - намагае аднаўлення расследавання і правядзенні асобнай праверкі расследавання, праведзенага раней польскай стараной. У партыі мяркуюць, што катастрофа самалёта з прэзідэнтам на борце стала вынікам змовы, а папярэдняе расследаванне было праведзенае нядбайна.

Партыя Качыньскага перамагла на парламенцкіх выбарах у Польшчы, якія прайшлі ў канцы кастрычніка. Пасля перамогі ў партыі заяўлялі пра свой намер аднавіць расследаванне авіякатастрофы.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што камісія для расследавання катастрофы самалёта з Качыньскім пачне працу на наступным тыдні, перадае «Радыё Польшча».

Мацярэвіч узначальваў парламенцкую камісію для расследавання катастрофы, на думку якой на борце прэзідэнцкага самалёта адбыўся выбух.

Самалёт Ту-154М, на якім ляцелі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, ягоная жонка, прадстаўнікі найвышэйшага камандавання і палітычных партый, разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам. У выніку загінулі 96 чалавек.

Польская камісія для расследавання авіякатастрофы паведамляла аб праблемах на аэрадроме і аб адказнасці расейскіх дыспетчараў, якія не праінфармавалі экіпаж аб тым, што самалёт знаходзіцца ніжэй за курс. Расейскія экспэрты, у сваю чаргу, заяўлялі аб добрым стане аэрапорта і пісьменных дзеяннях дыспетчараў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках