25 красавiка 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зямля не для ўсіх: як былая вёска пад Менскам ператвараецца ў «Дразды»

21

З менскай Веснінкі высяляюць людзей дзеля дамоў для чыноўнікаў.

У Менску прадаўжаецца грамадскае абмеркаванне забудовы раёна былой вёскі, дзе плануюць пабудаваць гатэль, спарткомплекс і элітныя шматпавярхоўкі. Высяляючы людзей з прыватнага сектара Сельгаспасёлку ў Менску, улады кажуць, што вылучаць зямлю пад прыватныя дамы ў межах горада няма магчымасці. Хоць зямля, на якую па законе могуць прэтэндаваць жыхары Сельгаспасёлку, ёсць, і нават у тым жа Цэнтральным раёне сталіцы - у Веснінцы, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Напярэдадні грамадскае абмеркаванне забудовы Веснінкі праходзіла з гарачымі эмоцыямі. Жыхары ўважаюць яго проста фармальнасцю, бо будаўніцтва некаторых аб'ектаў ужо пачалося. Згодна з генеральным планам Менска, частку зямлі аддаюць інвестарам, а другую - пад долевае будаўніцтва жылых дамоў і элітных шматпавярховак.

«Гэтыя зямельныя ўчасткі ўжо раздадзеныя вызначаным асобам, гэта відавочна не шматдзетныя людзі, а тыя, хто ва ўладных структурах», - мяркуе адна з удзельніц грамадскага абмеркавання.

У Веснінцы плануюць пабудаваць гатэль і спартыўны комплекс, а частку зямлі прадаць расейцам. Перасяленцам з Сельгаспасёлку, якія вось-вось застануцца без даху над галавой, пакуль не прапаноўваюць нічога канкрэтнага, але папярэджваюць: зямлю пад прыватныя дамы яны могуць атрымаць толькі за межамі Менска.

«Жыхары прыватнага сектара, які зносяць, мае права патрабаваць справядлівай кампенсацыі таго жылля, якое ідзе пад знос. У гэтым выпадку справядлівым будзе выдзяленне зямлі ў межах таго населенага пункта, дзе яны жывуць», - мяркуюць яны.

Але зямля ў Менску дарагая, і, чым менш яе застаецца, тым больш жорсткая барацьба ідзе за кожны кавалак.

Веснінку ў народзе ўжо здзекліва называюць Дразды-2, бо зямлю ў ёй раздаюць без аўкцыёнаў. Згодна з новым генпланам, тут будзе блізу ста прыватных надзелаў, і яны ўжо размеркаваныя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках