28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падачу электраэнэргіі ў Сімферопалі скарацілі да 4 гадзін у дзень

7
Падачу электраэнэргіі ў Сімферопалі скарацілі да 4 гадзін у дзень

Падача электраэнэргіі ў жылыя дамы Сімферопаля скарочаная з 12 да 4 гадзін у дзень.

Пра гэта паведаміў так званы кіраўнік гарадской адміністрацыі Генадзь Бахараў, паведамляе сайт FlashCrimea.

Першапачаткова ў Сімферопалі падача электрычнасці насельніцтву была па графіку 4 праз 4 гадзіны (12 гадзін электрычнасці ў дзень), пазней графік быў зменены на 3 праз 9 гадзін (6 гадзін).

«Замест графіка 3 праз 9, падаецца 2 праз 10, і нават яго выконваць немагчыма, трэба казаць так, як ёсць», - заявіў Бахараў.

У Севастопалі з 25 лістапада электрычнасць падаецца ў дамы па графіку 2 праз 6 замест папярэдняга 3 праз 6 гадзін.

Як вядома, ужо некалькі дзён Крым застаецца без святла 20 лістапада невядомыя асобы пашкодзілі апоры ліній электраперадач у Херсонскай вобласці непадалёк ад мяжы з паўвостравам, а 21-га былі падарваныя яшчэ дзве электраапоры. З прычыны гэтага анэксаваныя Расеяй тэрыторыя паўвострава апынулася цалкам адрэзаная ад украінскай электрычнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках